ГлавнаяИсполнителиХор ВуніяМы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш)
название:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш)


автор:

Хор Вунія


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 594 просмотра
Гімн БНР
Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» 
Словы Макара Краўцова
Музыка Уладзіміра Тэраўскага
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!
На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен