ГлавнаяИсполнителиВольскиСонца
название:

Сонца


автор:

Вольски


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1247 просмотров
Над нашай зямлёю неба.
Пад нашым небам зямля,
На нашай зямлi - трава i вада,
I дрэвы, i промнi святла.

Нас гэта зямля нарадзiла
Яе малако мы пiлi,
I ўсё, што дае нам сiлы,
Ёсць на нашай зямлi.

Прыпеў:
Сонца нам дапаможа,
Сонца нам дапаможа,
Яно любiць нас.

Дарэмна канкiстадоры
Спяваюць песню вайны,
Заваяваць наша сонца i зоры
Нiколi не змогуць яны.

Нас любiць калматае сонца,
Нас любiць месяц сiвы.
I сонца, i месяц дадуць нам сілы
Для нашае барацьбы.

Прыпеў.

Мiнуць у тумане стагодздзi,
I сталь спарахнее ўшчэнт,
А мы тут былi, i мы тут будзем,
Пакуль iснуе гэты свет.

Прыпеў.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Сонца" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен