ГлавнаяИсполнителиNRMПалітыка-паралітыка (2010)
название:

Палітыка-паралітыка (2010)


автор:

NRM


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 956 просмотров
Крычыць тэлевізар, газэты крычаць,
Крычыць інтэрнэт, надрываецца чат,
Прэсуе нас прэса - прамыўка мазгоў
Каму і навошта, і што да чаго?

Папсовае свята, эстрадны парад,
Няма авангарду - хадзі на ар'ергард.
Міс Беларусь - эратычны фінал,
На сцэну ўрачыста выходзіць яна:

Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка...

Сядзяць на пасадах сваіх змагары.
Так жывенька звонку, ды пуста ўнутры.
І з Захаду грошай струменіць рака,
Каб штучна падоўжыць жыццё мярцвяка.

Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка...

Сумленне народу, аванс і аклад - 
Усім падабаецца гэты расклад.
Да болю ты гэтую любіш зямлю
І ціха скуголіш: "Што я тут раблю?"

Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка-паралітыка
Палітыка!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Палітыка-паралітыка (2010)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен