ГлавнаяИсполнители[Web-дизайн - 2002] J:МОРСПрапа Nova
название:

Прапа Nova


автор:

[Web-дизайн - 2002] J:МОРС


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 965 просмотров
Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... Муніцыпальныя ўлады нашага гораду як заўжды някепска дбаюць пра чысцiню на вуліцах і праспектах. На вуліцах і праспектах ходзіць нейкі чалавек пры ўсіх рэшпектах... Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... І ніхто асабліва не здзівіцца, калі хутка прыйдзе новы год у наш горад. На пятнаццатым цеплаходным завулку нейкае дзяўчо заспявала песеньку пра ваенны цеплаход... Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... А ў мяне да вас прапанова, хаця яна канечне не вельмі. Слова за слова разгаварыліся пра тое, што не трэба кідаць бітае шкло на падлогу. І што мала куды можа завесці нас жыццёвая наша дарога...Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... Што невядома каму можна затэлефанаваць, каб паклікаць на дапамогу. Што калі просіш мала, дык наўрадці калі атрымаеш многа... Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... Горад, снег і фарбы злыя, быццам змазаў чыйчці пэнзель. І бяздомныя таксісты прапануюць нешта нават. Над асфальтавым фарпостам апантана танчаць феі. Узвіўся пыл у дзіўным сальта па-над горадам і снегам. Усё той жа нейкі дзіўны чалавек пры ўсіх рэшпектах паспяхова назірае сецi доўгіх лабірынтаў. Пасажыры і трамваі, безнадзейныя альянсы. Пастарунак па дэкору вельмі блізкі да салона.... Навальніца зноўку прапанавала свой сцэнарый - запрасіла мяне на вячэру, мы палілі свечкі, а ў гэты час ўсе тэлекамунікацыі, дэманстрацыю, пікет і два вяселлі сарвала. Я пачынаю баяцца ранішняга сонца, пастаянна бачу ў горадзе нейкага дзіўнага хлопца, прымаю віншаванні са святам ад напалову знаёмых мне людзей - Света за Кацяй, Лена за Наташай і гэтак далей. А ў мяне да цябе прапанова - слова за слова, амаль не адняло мову... Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... Успаміны пра будучыню, зберажэ сівенькі дзядок з барадой. І ты для мяне, і я для цябе. З пятнаццаці сонейкаў адно пакінем самі сабе. Ніхто асабліва не здзівіцца, калі хутка прыйдзе навальніца ў наш горад. На пятнаццатым цеплаходным завулку нейкае дзяўчо зноў заспявала песеньку пра ваенны цеплаход... Няхай усё будзе так, як спяваецца ў песні старой... Дай народ точку поставить.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Прапа Nova" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен