ГлавнаяИсполнителиТутэйшая ШляхтаВыйдзi галубка (2012)
название:

Выйдзi галубка (2012)


автор:

Тутэйшая Шляхта


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1487 просмотров
Музыка: Лявон Махнач (Тутэйшая Шляхта)
Словы:  Янка Купала, пачатак ХХ ст.
Саліст: Зьміцер Маціеўскі

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
Ў садзік ка мне пагуляці

Хвілямі шыбкімі, у цені пад ліпкамі
Час нам праходзіці будзе
Бачыці будуць зоры і месяц
Бачыць не будуць нас людзі

Казкамі дзіўнымі, будуць галінамі
Ліпкі шумеці дзівіцца
Будзе прыветліва пець салавейка
Буду слугой, ты царыцай

Радасьцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту
Сэрца – вы струны, ударым каханьнем
На зайздрасьць цэламу сьвету

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка
Ў садзік ка мне пагуляці
Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
У садзік ка мне пагуляці.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Выйдзi галубка (2012)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен