ГлавнаяИсполнителиВечера Насильной Поэзии01 #20 "Яны любяць адзін аднаго, як дзіця дзіцянё" [дзіця, вада, цень] (дзед-зьд
TOP песен исполнителя
"Вечера Насильной Поэзии"
    TOP альбомов исполнителя
    "Вечера Насильной Поэзии"
      название:

      01 #20 "Яны любяць адзін аднаго, як дзіця дзіцянё" [дзіця, вада, цень] (дзед-зьд


      автор:

      Вечера Насильной Поэзии


      рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 687 просмотров
      Ён — не прымае партвэйн і філязофіі кубкі,
      Яна — ня ’матар цукру, разьбірае ўсе цацкі,
      Ён можа ўсім хлусіць і біцца не мастак,
      Яна — супроць духоты ў пакоях, ашыйнікаў сабак.
      Яны сьмяюцца з плётак, забаўляюцца жыцьцём —
      Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё¹.
      
      Яны заўжды знаходзяць выйсьце з блытанай спрэчкі:
      Разьвінаюць запавесы, не запальваюць сьвечкі,
      Пакідаюць сьвятло, не завешваюць люстэркі,
      Спазнаўшы таямніцу стрыптызу, як дзеці
      Захапляюцца ўдзелам у хатнім балеце,
      Адна — Джульета амаль, другі — Рамэа даўно.
      Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
      
      Ён — чыйсьці брат, яна — камусьці сястра,
      Бавяць суткі ў размовах (і ня бачаць тут зла)
      Пра жыцьцё ды пра вечнасьць, пра тое, пра гэта,
      Але ў думках няма соку, толькі грузкая глеба.
      Кожнаму зь іх дзьве траціны да сьмерці — і ўсё.
      Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
      
      Яна, бы муха ў павуціньні ягоных кайданоў,
      А ён — як ахвярны казёл ейных грахоў,
      Яны зьвязаліся навечна, як вада² і зямля,
      У іхнім арсэнале ланцугі, бізуны і чужая сям’я,
      Ім звыкла быць разам, мець агульнае ўсё —
      Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
      
      І прэч ад сяброў, якіх маюць яны мора —
      Дзьверы адчыняць, а ў доме — Садом і Гамора.
      Яны такія непадобныя, і быццам блізьняты,
      Дзьве розныя асобы, але белая скура і шурпатыя пяты…
      Адно за аднога адкажуць, і падзеляць жыцьцё.
      Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
      
      Яны сыдуць ува сьне, яны заснуць аднойчы ўдзень,
      Ня будуць чакаць, пакуль у сьвеце запануе цень³.
      Рукою да рукі; дарога белага рысу
      Няглумнага няўдачніка, бяздарную актрысу
      Возьме сабе. Яны пойдуць, як толькі будзе раньнё,
      Каб і там любіць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
      
      ———
      ¹ Дзеці.
      ² Вада.
      ³ Цень.

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Вечера Насильной Поэзии - это искусство через боль.Суть концепции - замена вдохновения принуждением. Поэтам (в ряды которых могут влиться любые желающие) выдаются задания,которые они должны в определенный срок решить, написав стихотворения. В настроениях организаторов царит анархия и диктатура, так что получается довольно весело. Лозунг Вечеров - "НАДО!" (Насилие, Анархия, Диктатура, Онанизм).Заседания ВНП проходят регулярно (примерно раз в месяц) в г.Минске.
      А как ты думаешь, о чем песня "01 #20 "Яны любяць адзін аднаго, як дзіця дзіцянё" [дзіця, вада, цень] (дзед-зьд" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен