ГлавнаяИсполнителиAngst x ZemanДавай па апошнім!
название:

Давай па апошнім!


автор:

Angst x Zeman


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 891 просмотр
Beat: Kurguz prod. (https:/ [bad word] idkurguz_prod)
(Кампазітар - Эдуард Ханок)

Запіс і міксаванне: Антон Акімаў (https:/ [bad word] yprotone)

Angst: https:/ [bad word] angstmusic
Zeman: https:/ [bad word] imperator_official
Belaroots: https:/ [bad word] belaroots

"Давай па апошнім!"

Angst:
Люблю віскі з лёдам і колай - але без колы -
з таго батла рудога з зялёным, падобным да лепрыкона.
Для напраўду добрай размовы стопудова
хоць крыху алкаголю  —  абавязкова.
Але зазвычай мы сам-насам з півасам
і добрым сябрам да закрыцця кавярні за размовамі квасім,
шукаем у віскі містыку, у віне ісціну,
і паходу ўдваіх па бухле сапсавалі статыстыку.
Букоўскі няхітра глушыў віскар літрамі,
Хэм стварыў знакамітае "Стары і мора махіта",
Процьма паэтаў былі сінімі, як Ясенін.
Але нарколагу пофіг, алкаш ты ці пісьменнік.
І вось недзе паміж пяскоў, чарназёмаў і глінаў.
паміж Польшчай, Расіяй, Літвой і Ўкраінай,
паміж пустак, балот беларускай зямлі мы
ў цэнтры Мінска мы замаўляем яшчэ па піве.

Слухай,
у нас яшчэ засталіся грошы? 
Давай па апошнім,
давай па апошнім!

Angst:
Калі я не пью, я  —  як сляпы Пью.
А калі пью — усіх люблю.
І калі ты лічыш, што гэта не мой плюс, —
 [bad word] you! А не - i love you.
Таму лорды, сэры, пэры, нахер пачуццё меры!
Бабло - папера ў былым БССРы.
Гуляць дык гуляць - і да заканчэння эры
ні ў якога бога, акрамя шклянога, не верым!
Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы, 
я ўжо нецвярозы, танны бар па дарозе,
паўлітровая доза, папаліць на парозе,
мяне нармальна возіць - відаць, на сёння ўжо досыць.
Але не! - келіх прынамсі яшчэ завалю,
якім-небудзь іншым разам нармальна пасплю.
Папалю і з гадзіну яшчэ патуплю -
і нарэшце згадаю, чаму я пью.

Слухай,
у нас яшчэ засталіся грошы? 
Давай па апошнім,
давай па апошнім!

Zeman:
Прапiты талент, а мне заўжды казалi, што такога не бывае, 
Але я iх натоўпы сустракаю на вакзале, 
У зале чакання кожны трэцi мог бы распавесцi, 
Як калiсьцi, хтосьцi, дзесьцi, 
I як жыццё iх пачынала трэсцi, як ёсць па дзвесьце 
Тут любы пiсьменнiк, а з нуль-пяць складаюць песнi. 
Там дом культуры, як у N.R.M., 
I хай не мае мроi, але шчасце, калi ёсць нуль-сем. 
А часам з пiвасам, з запасам i разам 
Ужо не сам-насам, за пасам у д'ябла, а не пад жаночым абцасам. 
У нас абраза, калi мала пiць,
У творчасцi цвярозаму зусiм няма чаго лавiць! 
Калi нам трэба збегчы ад сябе, 
Калi жыццё, як дзяцел дзюбай, галаву дзяўбе, 
Калi няма натхнення, ёсць адзiны спосаб - 
Каб бачыць космас, не трэба быць фiлосафам!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Давай па апошнім!" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен