ГлавнаяИсполнителиАлесь Зайцаў (Босае cонца) & WZ-OrkiestraКалыханка для вулкана
название:

Калыханка для вулкана


автор:

Алесь Зайцаў (Босае cонца) & WZ-Orkiestra


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1204 просмотра
Cпi-заснi Вулкан-анёлак, 
Крыльцамi не руш;
Ноч з усiх сваiх абновак
Возьме капялюш,
Апране яго, i раптам 
Стане цёмным свет,
Ну а месяц, ейны братка,
Апране берэт,
Што сатканы з ясных зорак
I нябесных руж;
Сьпi-заснi, Вулкан-анёлак,
Крыльцамi не руш.

Спiць зямля i спяць нябёсы,
Свет да ранку змоўк,
Дрэмле сычык гарбаносы,
Спiць у лесе воўк;
Спяць у кожнай хаце дзецi,
Бачаць казкi-сны,
Спiць усё ва ўсiм сусвеце,
Спi i ты заснi.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Калыханка для вулкана" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен