TOP песен исполнителя
"Зьміцер Вайцюшкевіч"
"Зьміцер Вайцюшкевіч"
TOP альбомов исполнителя
"Зьміцер Вайцюшкевіч"
"Зьміцер Вайцюшкевіч"
название:
автор:
жанры: belarusian, belarus, folk, rock, chanson, belarusian rock
Не губляй мяне
автор:
Зьміцер Вайцюшкевіч
жанры: belarusian, belarus, folk, rock, chanson, belarusian rock
рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1432 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Без цябе жыцьцё Новай раніцай Забываецца, Адыходзячы. І гады мае Напаўняюцца Непазбежнасьцю Апраметнаю. І мінае дзень Кожны раз хутчэй, Апусьцелае Шчасьце зводзячы. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Я табе аддам Глыбіню дажджу, Што сухой зямлі Дараваў вады. Заўваж мяне, Разумеючы, Як з вачэй маіх Сэрцам свеціш ты - Пажаданая Да бязмежнасьці, Ад бясконцасьці Вечароў пустых... НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Я прыдумаю Цябе нанава, Словы выкажу Зразумелыя. І адродзіцца Пачуцьцё тваё З новай сілаю Набалелаю. Сьвет пахіліцца І абернецца, Як адвернешся, Не паверыўшы... НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Помніш чулі мы, Як стары вулкан Што вякамі спаў Паказаў сябе. Усяму свой час, І як прыйдзе ён, Не хавай агонь У глыбі грудзей. А прыпомніўшы Словы простыя, Падзялі са мной Перажытае. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Не пакінь мяне. Адыходзячы, Я гляжу скрозь дождж, Я маўчу ўслед, Чую голас твой, Бачу позіркі, Я зайздрошчу тым Для каго твой смех. Да цябе як цень Прывязаны я. Запалі святло І убач мяне. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...
Это интересно:
Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка. Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю. Такім чынам, пасьля канчатка музычнай... подробнее
А как ты думаешь, о чем песня "Не губляй мяне" ?