название:
автор:
Вецер Радзімы
автор:
Лявон Вольскі/Максім Танк
рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1295 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Вецер Радзімы (Максім Танк) Ты знаеш вецер cваёй Радзімы – Не безыменны там вецер нейкі, А той, што вее начлежным дымам, Шуміць чаротам, звініць жалейкай. Які антонаўкі атрасае, Які рыбацкія любіць снасці І, клямкай бразнуўшы, расчыняе Па-гаспадарску ўсе дзверы насцеж? Не заўважаеш яго ты часам, Клянеш, калі табе дакучае, У вушы свішча, запалкі гасіць, Сячэ залевай, след замятае. Але затое ўдалі ад дому Як ты сумуеш па ім заўсёды, Як прагна слухаеш гул знаёмы, Як ловіш вуснамі родны подых!
А как ты думаешь, о чем песня "Вецер Радзімы" ?